Общество

Першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касьцюшку

Нагадаем, яго ўрачыста адкрылі на тэрыторыі мэмарыяльнага музэя-сядзібы Касьцюшкі каля Косава на Берасьцейшчыне.

Збор сродкаў на ўсталяваньне помніка Касьцюшку быў ініцыяваны журналістам Глебам Лабадзенкам. Праект падтрымалі 690 чалавек, якія сабралі больш за 22 тысячы беларускіх рублёў. Імёны ўсіх ахвярадаўцаў будуць захоўвацца ў музэі, паведамляе Радыё Свабода.​

«Тут каля тысячы чалавек»: Ля Косава адкрылі помнік Касцюшку

Помнік быў адліты ва Ўкраіне паводле праекту беларускага скульптара Гэніка Лойкі.

Тадэвуш Касьцюшка — нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году. Нарадзіўся 4 лютага 1746 году, памёр 15 кастрычніка 1817 году. Лічыцца адным з самых вядомых у сьвеце беларусаў.

Как белорусские власти открыли памятник не тому борцу за независимость