Першая «аголеная акцыя» адбылася ў Мінску ў 1962 годзе

Фелікс К. прабег па праспекце Леніна зусім голы.

Тады зусім голы чалавек прабег па праспекце Леніна (цяпер Незалежнасці) ад кавярні «Вясна» (рог праспекта і вуліцы Камсамольскай) да будынку Ашчадбанка (цяпер Нацыянальны банк).

Пра падрабязнасці акцыі распавёў «НН» пісьменнік Віктар Ледзенеў, відавочца той самай падзеі: «Бег тады мой сябар Фелікс К., і ніякага палітычнага падтэксту акцыя не мела — мы проста паспрачаліся, любілі весяліцца.

Фелікс прыехаў на таксоўцы да кавярні «Вясна», распрануўся ў аўто, адправіў машыну да будынка банка, а сам пабег.

НН: І якой была рэакцыя мінакоў?

ВЛ: Усе былі ашаломленыя — уявіце, сярэдзіна дня — а па праспекце бяжыць аголены мужчына. Што праўда, прыгожы — ён быў спартовец. Ніхто проста не паспеў зразумець, што гэта такое адбываецца.

А колькі спартоўцу трэба, каб прабегчы гэтую адлегласць — літаральна пара дзясяткаў секунд. Таксоўка ля банка ўжо чакала.

НН: А як таксіст адрэагаваў?

ВЛ: Рагатаў да ўпаду. Мы яму заплацілі пяць рублёў — вялікія грошы як на той час, а ён быў хлопец малады, і вельмі весяліўся разам з намі. А пасля мы адправіліся адзначаць падзею ў парк Горкага.

НН: Але побач знаходзіўся будынак МУС і КДБ, гэта не палохала?

ВЛ: Нас тады не хвалявала гэтае КДБ, гэта цяпер усе запалоханыя, а тады КДБ было для нас чымсьці далёкім.

Тым больш будынак быў на іншым баку — а бег Фелікс усё адно вельмі хутка. Але было весела, накшталт як схадзіць у лазню з патэфонам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)