Скандалы

Першае відэа зь месца, дзе знайшлі цела забітага ў Магілёве міліцыянта

Карэспандэнт Радыё Свабода перадае зь месца здарэньня.

Па трасе Менск-Магілёў пасьля 1-й гадзіны начы яшчэ былі выстаўленыя тры блёк-пасты з узброенымі міліцыянтамі. Таксама супрацоўнікі ДАІ дзяжураць на вуліцах начнога Магілёва.

Месца, дзе было знойдзена цела забітага міліцыянта, ачэпленае. Гэта лес непадалёк ад скрыжаваньня аб'язной дарогі вакол Магілёва і шашы на Шклоў. Сюды прыехала перасоўная крыміналістычная лябараторыя. Тут жа ўсталяваная аварыйная асьвятляльнай мачта.

А 3-й гадзіне начы на месцы, дзе знайшлі забітага міліцыянта каля Магілёва, працуюць крыміналісты

— Пра акалічнасьці расказваць вельмі рана, — паведаміла Свабодзе на месцы Юлія Ганчарова, афііцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Беларусі. — Вядуцца актыўныя дзеяньні па аглядзе месца здарэньня. Яшчэ ўсталёўваецца карціна таго, як усё адбылося.

Зь яе словаў вынікае, што падазраваныя яшчэ не затрыманыя:

— Зараз вельмі рана рабіць высновы, пакуль ня будуць затрыманая [падазраваныя] у гэтым забойстве.

Падазраваныя ў забойстве перамяшчаліся на чорным аўтамабілі Волга на расейскіх нумарах. Таксама зьяўлялася інфармацыя пра затрыманьні людзей, якія перамяшчаліся на чорных «Волгах» з расейскімі нумарамі.

Юлія Ганчарова патлумачыла, што затрыманьні праходзяць у рамках апэрытаўных мерапрыемстваў.

— Затрыманьні могуць быць паўсюль, — удакладніла яна.

Па стане на 3-ю гадзіну раніцы, сьледчыя працягвалі працаваць. Юлія Ганчарова сказала, што працы могуць працягнуцца да самай раніцы.

У 5.15 з ачэпленага лесу вынесьлі накрытае цела міліцыянта. Сьледчыя працягваюць працаваць.

Что известно об убитом инспекторе ГАИ: «Да, это нашего Женю убили»