Ператрус у Алеся Пушкіна
9 ліпеня Алеся Пушкіна выклікалі ў Крупскі РАУС, дзе ен чарговы раз даў паказаньні. Пасьля гэтага разам са сьледчай Ірынай Караткевіч, маерам у цывільным і ўчастковым Рогавым Пушкін паехаў для ператрусу на сваю сядзібу.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў забралі з склепа 25 літраў крупніку, які застаўся пасьля Купальля, а таксама бутлю, зь якой ен выліваў сьпірт, і чан, у якім гатаваўся напой.
Алесь сказаў Радые Свабода, што пакуль ня ведае пра свой статус — ці ен абвінавачаны, ці падазраваны. У міліцыі яму патлумачылі, што сьпярша дапытаюць пацярпелых.
10 ліпеня Пушкін зьбіраецца на працу ў Сынкавіцкую царкву.
Падчас сьвяткаваньня Купальля ў ноч з 6 на 7 ліпеня на падворку мастака Алеся Пушкіна здарыўся няшчасны выпадак, ад якога пацярпелі 5 чалавек.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное