Пенсіянерка накінулася на пікет апазіцыі і адзначылася непрыстойнымі паводзінамі
Пікет журналіста-фрылансера Аляксея Атрошчанкі, які балатуецца ў парламент, некаторыя жыхары ў Хойніках сустрэлі з агрэсіяй, паведамляе Белсат.
Інцыдэнт адбыўся ў раённым цэнтры 24 жніўня.
Журналіст Кастусь Жукоўскі, які з'яўляецца даверанай асобай Алеся Атрошчанкі, запісаў на відэа агрэсіўныя паводзіны пенсіянеркі.
«Прэзідэнт у нас як чалавек. А вы падонкі! Убірайцеся, гады!», — крычала бабуля.
Потым яна развярнулася спінаю да пікета і, задраўшы спадніцу, пачала трэсці сваімі панталонамі.
Урэшце пенсіянерка выйшла проста на дарогу, ужо адтуль працягнуўшы крычаць абразы.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное