Политика

Пазьняк патлумачыў, чаму Беларусі няварта сьпяшацца ў Эўразьвяз

Старшыня КХП-БНФ Зянон Пазьняк у артыкуле «Рэчаіснасьць і будучыня» патлумачыў, чаму Беларусі няварта сьпяшацца ў Эўразьвяз.

“Трэба цьвяроза ўсьведамляць на ўзроўні адказнасьці за будучыню нацыі (ня слухаць розных пустых і купленых дэмакратычных балаболаў), што пасьля ліквідацыі рэжыму на доўгі час (пакуль не станем на ногі і ня створым моцны ўнутраны рынак) шлях ў Эўразьвяз для нас павінен быць зачынены (тут табу). Інакш мы імгненна страцім палову працаздольнага насельніцтва, ато і больш. Яно выедзе з краіны. Тым больш, што ў часы пераменаў эканамічныя цяжкасьці і пагаршэньне жыцьця непазьбежныя (і мы ведаем, што гэта за цяжкасьці і хто можа прыехаць замест сваіх).

Не выпадкова часам чуюцца, здавалася б дзіўныя заявы на Захадзе, што пасьля ліквідацыі рэжыму Беларусь, маўляў, могуць хутка прыняць ў Эўразьвяз. Мы ведаем цану такіх спадзяваньняў і ведаем, каму выгадны свабодны рух капіталаў і рабочай сілы ў той час, калі мы, зьнясіленыя рэжымам і яго даўгамі, будзем ляжаць. Адток «мазгоў» (галоўнай цяпер вытворчай сілы) і вынікі гэтага адтоку мы адчуваем ўжо зараз і ўвесь час. Я не кажу ўжо пра амаральнасьць агрэсіўнай лявацкай ідэалёгіі Эўразьвязу, накіраванай на разбурэньне Хрысьціянства, сям’і, маральнай сутнасьці чалавека”, – піша Зянон Пазьняк.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)