Пазняк падпісаў у школе сшытак па-беларуску. Што зрабіў настаўнік

У вёсцы Суботнікі Іўеўскага раёна знайшлі невялікі школьны архіў беларускага палітыка Зянона Пазняка, які з 1996 года жыве ў эміграцыі.

Як піша ў Facebook лідар руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, «хлопцы з Лідчыны» адшукалі дзённікі і сшыткі на дрывотні. Сшытак па-рускай літаратуры Пазняк падпісаў па-беларуску, дык настаўнік выправіў усё на рускую мову.

Сшытак па рускай мове ён ужо падпісаў па-руску. Пазняк выступаў на ўроку Канстытуцыі на тэму «Органы пракуратуры СССР» і атрымаў пяцёрку. «Канікулы», — напісаў Зянон пасля гэтага школьнага дня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)