Общество
Віталь Сямашка, «Новы час»

«Пазьняк любіў тузаць за коскі дзяўчат»

Калі хто думае, што назва вёскі Суботнікі неяк звязана з камуністычным мінулым, той памыляецца. Паселішча з часоў ВКЛ уваходзіла ў склад Віленскага ваяводства.

Касцёл Святога Уладзіслава — тутэйшы помнік архітэктуры неаготыкі. Граф Уладзіслаў Умястоўскі, які ў ХІХ стагоддзі прафінансаваў будоўлю, цэглу замовіў у Францыі. Алтар зрабілі варшаўскія майстры, палатно ж у ім — баварскае.

Між іншым, у гэтым касцёле і ахрысцілі Зянона Пазняка, які нарадзіўся ў Суботніках напрыканцы Другой сусветнай вайны. У вёсцы яшчэ жывуць людзі, якія памятаюць Зянона не як трыбуна і палітыка, а як вучня і маладзёна. Прыадчыніць завесу над уласным жыццём, якую ўзвёў ён сам, было таксама адной з мэт вандроўкі.

Калі я выйшаў ля павароту на Суботнікі, адразу адчуў, што патрапіў у зону бязлюддзя, неўзараных палеткаў ды некранутых лясоў воддаль. Тлумачэнне таму простае — 30-кіламетровая памежная з Літвой зона. Гэта гадамі выклікае нараканні ў мясцовых. Каб прыехаць да іх, патрабуецца запрашэнне з вёскі, заверанае ў сельсавеце. Няма — ловяць-штрафуюць…

Працяг рэпартажу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)