Рэдакцыя «Салідарнасці» – чытачам на 2022 год

Сёння гэтае свята шмат у чым сумнае, таму што многія нашыя сябры, калегі і суайчыннiкi, якія імкнуцца да перамен, у зняволенні.

Мы ў думках з імі кожны дзень, і яны наша сумленне, якое не дае спыніцца і настройвае рабіць усё магчымае, каб па-ранейшаму аб'ектыўна i хутка асвятляць усе падзеі, спрабаваць знайсці адказы на пытанне «Што далей?».

Жадаем ім, вам і ўсім нам, каб хутчэй і ў святы, і ў звычайныя дні, мы ўсе маглі быць дома ў бяспецы, у роднай Беларусі, часцей шчаслівымі і ўсё яшчэ гатовымі працаваць на будучыню свабоднай краіны.

Грэе тое, што рана ці позна, але так абавязкова будзе. Няхай гэта здарыцца з намі ў 2022-м.

Дарагія чытачы, з Новым годам!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(41)