Общество
eolonir

Павуціньне лезе з разэтак

Мінулым днём блёгасфэра раптоўна (і масава!) абурылася нашай дарагой сувязьзю, у прыватнасьці, Сецівам. Канешне, гэта эмоцыі, нічога не памяняяш, бо выйсьце з лапаў Белтэлекаму можна шукаць толькі ў спадарожнікавых правайдэраў зь іншых краінаў, а гэта не так проста. І тым ня меней…

Чаму ў нас такая танная тэлефонная сувязь? Дадзеныя, прыведзеныя Белтэлекамам, сьведчаць, што ў Беларусі сувязь на парадкі таньнейшая, чым у астатніх краінах СНД (і, натуральна, ня толькі іх). Там кошты за хвіліну не апускаюцца ніжэй за 30 рублёў па месту (у пераліку за нашыя грошы), а той час як патэлефанаваць у межах места або мястэчка ў Беларусі каштуе меней за 9 рублёў.

Усё гэта так, але такі рай павінны нечым фінансавацца, слушна зазначае nacyjanalist ды шэраг іншых блёгераў. Натуральна, што дзяржава ня можа фінансаваць усе галіны гаспадаркі са сваёй кішэні. Напрыкляд, Беларуская Чыгунка слушна пераклядае страты ад унутраных перавозак на кошты міжнародных. Так адбываецца і ў галіне сувязі. Фінансаваньне раю для пэнсыянэраў зьдзяйсьняецца за кошт фінансава ўстойлівых элементаў грамадзтва (прасьцей кажучы – тых, хто працуе). Пры гэтым перакрыўленьне коштаў проста ўражвае:

-- Кошты на міжнароднае тэлефанаваньне ў Беларусі ня падаюць ніжэй за 10 эўрацэнтаў за хвіліну (і гэта толькі ўва Ўкраіну й Расею), пры гэтым зь Нямеччыны ў Расею тэлефанаваць можна за 2 эўрацэнты, карыстаючыся з ІР – тэлефаніі. Апошняя ў нас, нажаль, забароненая.

-- Безлімітны канал высокахуткаснага Інтэрнэту каштуе ў нашай блакітнай ля 750 EUR на месяц. Пры гэтым такі ж канал, толькі з шырынёй у разоў 10 больш, каштуе ад 50 EUR штомесяц (СНД) да 15 EUR (Заходняя Эўропа).

-- Кошты перарэгістрацыі хатніх тэлефонаў вагаюцца ад 25 EUR з прапіскаю й 68 EUR без прапіскі, пазачарговага правядзеньню – ля 150 EUR. У Польшчы правядзеньне тэлефону каштуе ля 100 злотых, ці 32 EUR, а рэгістрацыя й ўвогуле безкаштоўная. Бо маюць рацыю – грошы можна атрымаць ад размоваў, а атрымаць тэлефонную сувязь павінна быць лёгка. А ў нас наадварот – карыстальнік, працягваючы ці перарэгіструючы тэлефон, загадзя аплочвае ўсе свае “бюджэтныя” размовы ды й бабуляў у пад’езьдзе агулам.

Паводле коштаў на “няльготную” сувязь Беларусь з’яўляецца самай дарагой краінай СНД пасьля Туркменістану, дзе грамадзкія сеціўныя кавярні пачалі з’яўляцца толькі зараз, і далёка ня радуюць карыстальнікаў сваёй хуткасьцю. Беларусь мае самы малы ў Эўропе наземны канал выхаду на іншыя краіны, выкарыстаньне спадарожнікавага рэсурсу ў краіне забаронена празь яго некантраляванасьць, а ІР – тэлефанія – адзіны чын паднізіць кошты на міжнародныя тэлефанаваньні – з’яўляецца прэрагатывай Белтэлекаму.

Калі правайдэры ў Расеі ды Ўкраіне (я не лічу краіны Балтыі) ужо аддаўна пачалі падлучаць людзей да Сеціва праз электрычныя каналы, то ў Менску з хуткасных болей-меней дасягальных тэхналёгіяў існуе толькі ADSL. Дасяг праз кабэльныя сеткі абаймуе ледзьве 10 адсоткаў жытловых дамоў сталіцы, а пра сеціва праз электрычныя правады – самы хуткасны від наземнага Інтэрнэту на дадзены момант – ніхто нават і ня войкнуў. Бо натуральна, калі пампаваць з хуткасьцю да 100 Мбпс, то хто дасьць рады аплочваць такія аб’ёмы?

Гэта ў Менску, у правінцыях стан значна горшы. Ва ўсіх раённых цэнтрах існуе толькі by-fly, Белтэлекамаўская марка, самая дарагая зь існуючых. Atlant Telekom працуе ў Гомлі, Магілёве ды Горадні, Белінфанэт – у Магілёве. І ўсё. “Электарату” ды чыноўнікам Сеціва не патрэбнае, ямы хопіць і трох каналаў тэлебачаньню, як сказаў аднойчы лідзкі службовец, камэнтуючы сваю ініцятыву што да зьняцьця спадарожнікавых талерак.

І яшчэ адной тэмай, якая, зазвычай для палітычных не прыцягнула шмат камэнтараў, але актыўна перадрукоўвалася ЖЖыстамі, сталася Венесуэла. Ці, калі больш дакладна, дэманстрацыі ў сталіцы гэтае краіны Каракасе, дзе дзесяткі тысячаў пратэставалі супраць зачыненьня незалежнага тэлеканалу. Дэманстрацыя не першая – яны былі й раней. Ды й на выбарах Чавес перамог не з пераможнымі 88 адсоткамі, а толькі са сьціплымі 55. І магчыма, гэтыя лічбы паказвалі на рэальны вынік.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)