Паводле свабоды слова Беларусь знаходзіцца на 190-м месцы ў свеце

У сёлетнім дакладзе аб стане свабоды слова ў свеце амерыканскай праваабарончай арганізацыі «Freedom House» Беларусь знаходзіцца на 190-м месцы, паміж Кубай (189) і Бірмай, якая разам з Эрытрэяй, Лівіяй і Ўзбекістанам раздзяляе 191-ае месца.

Усяго ў гэтым рэйтынгу свабоды слова за мінулы год –196 краінаў. На 195-м месцы знаходзіцца Туркменістан, а спіс замыкае Паўночная Карэя.

Паводле Freedom House, летась лік людзей на свеце, якія мелі доступ да свабодных і незалежных СМІ, быў найменшы за апошняе дзесяцігоддзе.

Даклад класіфікуе сітуацыю СМІ ў 68 краінах свету як свабодную, у 65 краінах – як часткова свабодную і ў 63 краінах – як несвабодную.

Найбольшай свабодай слова, паводле Freedom House, цешацца людзі ў Фінляндыі, Нарвегіі, Швецыі, Бельгіі, Ісландыі і Люксембургу.

Графік: Месцы Беларусі ў рэйтынгу свабоды слова ў папярэдніх дакладах Freedom House.

2003 — 183

2004 — 182

2005 — 185

2006— 185

2007 — 186

2008 — 188

2009 — 188

2010 — 189

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)