Павел Сапелка больш не адвакат

3 сакавіка на паседжанні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў разглядалася прадпісанне Міністэрства юстыцыі РБ у дачыненні да адваката Паўла Сапелкі.

Рашэннем прэзідыюму Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Сапелка быў выключаны з яе шэрагаў. Больш займацца адвакацкай дзейнасцю ён не зможа: згодна з Законам аб адвакатуры, адвакацкая практыка павінна адбывацца толькі ў складзе калегіі.

Павел Сапелка на працягу многіх гадоў сумленна абараняў у судах многіх палітвязняў. Ён удзельнічаў у крымінальгых справаў з разраду гучных, пра якія ведаў увесь свет. Так, напрыклад, менавіта яго падабароннымі былі Мікола Аўтуховіч і сябры незарэгістраванай арганізацыі назіральнікаў «Партнёрства».

У крымінальных справах па падзеях 19 снежня Павел Сапелка абараняў Андрэя Саннікава, Паўла Севярынца і Змітра Дашкевіча.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)