Павел Аракелян: «Гэта мой самы балючы праэкт»

З’явілася яшчэ адна пранізлівая кампазіцыя Рыгора Барадуліна і музыку Паўла Аракеляна.

—19 снежня — сымбалічная дата для Баларусі. Плошча-2010. Да таго ж сёння 40 дзен са дня забойства героя Беларусі Рамана Бандарэнкі. Так атрымалася, што менавіта сёння я скончыў, напэўна, свой самы балючы праэкт на верш Рыгора Барадуліна «Узятыя на смерць павінны жыць».

Я хацеў бы прысвяціць гэтую песню ўсім сапраўдным Героям Беларусі, Беларускаму народу, тым, хто працягвае барацьбу з д’яблам, і тым Героям, што ўжо сышлі ад нас фізічна, якіх жорстка знішчылі за прагу да Свабоды, — напісаў Аракелян у сацсетках.

Ён падзякаваў Лявону Вольскаму, Ігару Варашкевічу і іншым музыкам, якія разам з ім працавалі над праэктам.  

Не памірае праведная кроў,

Яна ў вяках

Не ведае сутрыму.

Злу непадлеглую сваю Радзіму

Світальна

Бачаць вочы ваяроў!..

Свой верш Рыгор Барадулін напісаў у 2011 годзе. Сёння, як лічыць Павел Аракелян, ён актуальны, як ніколі. 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(19)