Паўлу Вінаградаву падоўжылі нагляд на год
Суд Маскоўскага раёну Менску падоўжыў яшчэ на год прэвэнтыўны нагляд актывісту моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду» Паўлу Вінаградаву.
Пасьля суду яго павезьлі ў турму на Акрэсьціна.
Такое рашэньне ў судзе патлумачылі тым, што Вінаградаў меў парушэньні правілаў прэвэнтыўнага нагляду, у яго былі адміністрацыйныя арышты.
9 кастрычніка ў гэтым жа судзе разглядаліся дзьве адміністрацыйныя справы супраць актывіста. Па адной яго аштрафавалі, па другой — арыштавалі на 15 сутак.
Прэвэнтыўны нагляд над Вінаградавым быў прызначаны на два гады, потым падоўжаны на 6 месяцаў да 24 кастрычніка гэтага году.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное