Общество

Паўгодзьдзе першага жаночага ланцуга ў Менску адзначылі паэтычным кліпам

12 жніўня ў Менску адбыўся першы жаночы ланцуг салідарнасьці.

Дзяўчаты лічаць, што тымі пратэстамі яны «зьмянілі ход рэвалюцыі». Да гэтай даты стварылі кліп на верш «Целам сваім» паэткі Ганны Комар.

– Пра нас, наш досьвед, нашыя пачуцьці, нашую смеласьць і прыгажосьць. Мы заслугоўваем жыць у вольнай Беларусі! Прайшло роўна паўгода з таго дня, як жанчыны ў белым выйшлі на вуліцы Беларусі, без зброі і латаў, але з кветкамі, адвагай і сардэчным жаданьнем — спыніць гвалт. Мы памятаем гэты пераломны момант і кажам: вы неверагодныя, — пішуць аўтары кліпу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(6)