«Патрабуем разысціся». У Мінску затрымалі больш за дзясятак музыкаў
Паводле інфармацыі Нашай Нівы, затрыманы калектыў барабаншчыкаў «Патрабуем разысціся», які даваў канцэрты ў дварах у розных раёнах Мінска.

Ілюстрацыйнае фота — музыкі на адным з маршаў пратэсту. Фота Надзеі Бужан, НН
Затрыманыя не менш за 10 чалавек, пра гэта паведаміў сябра аднаго з затрыманых — той паспеў пазваніць. Хлопцы збіраліся на рэпетыцыю.
Адначасова ў розных раёнах Мінска затрымалі яшчэ некалькі музыкаў, якія давалі дваровыя канцэрты. Сярод іх Суладзэ Ціматэ (затрыманы ў Сухарава), Камянецкі Мікіта (у Малінаўцы).
Напярэдаднi былі затрыманыя музыкі гуртоў Vuraj, TonqiXod і Dee Tree.
У сераду проста з працоўнага месца забралі двух артыстаў Філармоніі, а раней судзілі дзвюх жанчын-дырыжораў.
Усяго колькасць рэпрэсаваных у Беларусі набліжаецца да 20 тысяч. Так лукашэнкаўцы адказалі на пратэсты супраць фальсіфікацый і насілля. Стандартнае абвінавачванне — удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах або непадпарадкаванне міліцыі. Але заведзена таксама каля 700 крымінальных спраў, фігурантамі якіх, верагодна, сталі або стануць некалькі тысяч чалавек.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное