Патрабуецца трэнэр зборнай Беларусі па біятлёне. Заробак — амаль 10 700 даляраў
На сайце Дзяржаўнай службы занятасьці разьмешчана вакансія трэнэра нацыянальнай зборнай па біятлёне.
Спэцыялісту абяцаюць заробак ад 21 474 рублёў (крыху менш за 10 700 даляраў у пераліку).

Скрыншот з сайта Дзяржаўнай службы занятасьці
Праца сталая, у адну зьмену. У патрабаваньнях да кандыдатаў на пасаду пазначана толькі неабходнасьць вышэйшай адукацыі.
У Беларускім клюбе біятлёну Свабодзе паведамілі, што трэнэра ўжо знайшлі, яго імя пакуль не называецца.
Інфармацыю пра заробак новага трэнэра камэнтаваць адмовіліся.
Читайте еще
Избранное