Патрабуецца трэнэр зборнай Беларусі па біятлёне. Заробак — амаль 10 700 даляраў

На сайце Дзяржаўнай службы занятасьці разьмешчана вакансія трэнэра нацыянальнай зборнай па біятлёне.

Спэцыялісту абяцаюць заробак ад 21 474 рублёў (крыху менш за 10 700 даляраў у пераліку).

Скрыншот з сайта Дзяржаўнай службы занятасьці

​Праца сталая, у адну зьмену. У патрабаваньнях да кандыдатаў на пасаду пазначана толькі неабходнасьць вышэйшай адукацыі.

У Беларускім клюбе біятлёну Свабодзе паведамілі, што трэнэра ўжо знайшлі, яго імя пакуль не называецца.

Інфармацыю пра заробак новага трэнэра камэнтаваць адмовіліся.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)