Общество

Аксана Колб, Новы час

Пасол Вялікабрытаніі: «Я пакідаю Беларусь з цяжкім сэрцам»

Пасол Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь Фіёна Гіб 23 жніўня пакідае Беларусь, каб працягнуць сваю дыпламатычную кар’еру ў новай якасці. Перад ад’ездам спадарыня Гіб падзялілася сваімі ўражаннямі з чытачамі НЧ.

— Тры з паловай гады ў Беларусі прайшлі на адным дыханні або цягнуліся доўга і нудна, і вам хацелася хутчэй з’ехаць?

— Тры з паловай гады праляцелі надзвычай хутка. Гэта былі вельмі цікавыя гады, і я пакідаю Беларусь з цяжкім сэрцам. Шкада, што я з’язджаю, але гэта наша дыпламатычнае жыццё.

— За гэты час вы зрабілі вельмі шмат. Было рэалізавана мноства цікавых праектаў, але, можа быць, пра нейкія з іх вы б хацелі распавесці асабліва?

— Гэта праўда, мы рэалізавалі даволі шмат праектаў. Хоць Вялікабрытанія не з’яўляецца буйным донарам у параўнанні, напрыклад, з Еўрасаюзам ці ЗША, у плане фінансавання праектнай дзейнасці.

Але мы працавалі разам з ААН па тэме хатняга гвалту і супрацоўнічалі з Міністэрствам унутраных справаў па гэтай тэме — яно, дарэчы, з’яўляецца нашым важным партнёрам. Таксама цяпер ідзе праект сумесна з ЮНІСЕФ. Гэта праект па ювенальнай юстыцыі.

У яго межах мы супрацоўнічаем з мясцовымі ўладамі, каб распрацаваць альтэрнатыўныя турэмнаму тэрміну варыянты. Вядома, гэта залежыць ад цяжкасці злачынства, аднак альтэрнатыўныя спосабы пакарання могуць быць рашэннем. Турэмны тэрмін для маладых людзей з’яўляецца дрэнным пачаткам іх жыцця, і альтэрнатыўныя спосабы пакарання дазволілі б ім пазбегнуць гэтага.

Таксама яшчэ адна са сфераў, над якой мы працавалі, — гэта медыя. Мы працавалі як з дзяржаўнымі, так і з недзяржаўнымі СМІ. Адзін з рэалізаваных намі праектаў — паляпшэнне лічбавых навыкаў медыя ў рэгіёнах. І мы збіраемся працягваць факусавацца на тэме медыя, у большай ступені — недзяржаўных. І ў дадатак да гэтага ў нас плануецца праект па навучанні дзяржаўных прэс-сакратароў або супрацоўнікаў прэс-аддзелаў.

Мы таксама рэалізавалі некалькі праектаў па эканамічных рэформах, але яны, напэўна, не такія цікавыя для абмеркавання. Не магу зараз прывесці прыклад, які так вылучаўся б.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(10)