Общество

Пасля праверкі Абельскай у віцебскай бальніцы звольнілі галоўнага доктара

Страцілі пасады і іншыя асобы ў кіраўніцтве.

У бальніцу хуткай дапамогі ў Віцебску прыслалі праверку аказання экстраннай дапамогі на чале з галоўнай доктаркай Рэспубліканскага медыцынскага цэнтра Ірынай Абельскай. Пасля яе, як паведамляе Наша ніва со спасылкай на ініцыятыву Белыя халаты, у бальніцы прайшлі звальненні.

Паводле інфармацыі «Белых халатаў», пасля праверкі страцілі пасады галоўны доктар установы Андрэй Захараў, галоўная медсястра Надзея Рыбалка і загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Васіль Мусійчук.

Выканаўцам абавязкаў галоўнага доктара цяпер нібыта прызначылі ранейшага намесніка Захарава па медыцынскай частцы Аляксандра Віннікава.

Афіцыйна пра гэтыя звальненні не паведамлялася, але з раздзела «Адміністрацыя» на сайце бальніцы сапраўды знікла інфармацыя пра галоўнага доктара.

Андрэй Захараў быў прызначаны на пасаду галоўнага доктара Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі восенню 2020 года.