Спорт
Сяргей Гудзілін, «Наша Ніва»

Пасля нічыёй «Партызана» з «Тарпеда» заўзятараў развозілі на аўтазаках (фота)

Сталічнае дэрбі скончылася лікам 1:1.

1 верасня ў Мінску на сталыёне САК «Алімпійскі» гулялі сталічныя каманды «Тарпеда» і «Партызан». Матч скончыўся лікам 1:1.

За гульнёй сачылі каля 600 заўзятараў — каля 100 чалавек з боку «Тарпеда» і паўтысячы заўзятараў «Партызана». Як паведамляе фотакарэспандэнт «НН» Сяргей Гудзілін, пасля гульні асноўную частку заўзятараў «Партызана» адвозілі ад стадыёна на аўтазаках і аўтобусе.