Пасля наведвання Лукашэнкі макароны прайшлі тэрмаапрацоўку

На Мінскім камбінаце хлебапрадуктаў макароны, якія кранала рукамі дэлегацыя на чале з кіраўніком дзяржавы, апрацавалі парай.

У лабараторыі камбіната Еўрарадыё расказалі пра спецыяльныя гігіенічныя працэдуры, якія праходзяць супрацоўнікі, перад тым, як пачаць працаваць з прадукцыяй. Яны пераапранаюцца ў спецвопратку і некалькі разоў мыюць рукі.

Нагадаем, што 22 лютага Аляксандр Лукашэнка наведаў Мінскі камбінат хлебапрадуктаў. У відэасюжэце дакладна відаць, што дэлегацыя ў верхняй вопратцы, ці мылі яе ўдзельнікі рукі — невядома. Але ў лабараторыі Еўрарадыё супакойваюць:

«Мы іх (макароны — заўвага Еўрарадыё) апрацавалі парай. Усё высушылі. Таму не перажывайце» .

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)