«Пасля гэтай страляніны Мінск яны страцілі»

Каментар Нашай Нівы.

Ночь с 10 на 11 августа, метро Пушкинская. Фото Игорь Мелешко

– Першая страшная памылка была, калі паказалі сваю некампетэнтнасць з каранавірусам.

Другая камічная памылка была, калі ў вялікай фанабэрыі сваёй драздоўскай недаацанілі Ціханоўскую. «Вы посмотрите, какая харизма», куражылася прэзідэнцкая прэс-служба.

А трэцяй, крывавай, памылкай стала, што рашылі пастраляць у дэманстрантаў. Што, «гэтыя свядомыя» захацелі галаву падняць? Ну то мы ім пакажам, каб яшчэ 10 гадоў дрыжэлі на сваім Бангалоры.

Кадры, калі страляюць у людзей – у людзей страляюць, у Мінску! – у Каменнай Горцы, у Малінаўцы, ва Уруччы, на Кальварыйскай, ды па ўсім горадзе, выбіраюць журналістачку самую прыгожую, тоненькую, 25-гадовую і страляюць у яе з моста, шакавалі людзей.

Магчыма, яны думалі, што пры адключаным інтэрнэце гэтага ніхто не пабачыць, але недаацанілі Тэлеграм.

Яшчэ могуць быць розныя павароты — але пасля гэтай страляніны Мінск яны страцілі.

Почобут: «У тех, кто должен быть правоохранителем, сломался внутренний барьер»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(69)