Пашкевіч: «Рэжым шукае сабе ў гісторыі легітымізацыю»
Дзеля чаго цяперашнім беларускім уладам спатрэбілася тэма «генацыду беларускага народу».
Гісторык Алесь Пашкевіч ў інтэрв’ю на Радыё Свабода тлумачыць, як гісторыя ў руках рэжыму становіцца зброяй прапаганды.
— Стаўленьне да гісторыі Другой сусьветнай вайны з боку цяперашняга рэжыму зьвязанае з тым, што рэжым шукае сабе ў гісторыі легітымізацыю, — тлумачыць сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Алесь Пашкевіч. — Народ уладу не падтрымлівае, адрынуў яе на выбарах, і ўлада шукае прычыны таго, чаму менавіта яна павінна кіраваць краінай.
І шукае легітымнасьць у гісторыі. Маўляў, нам супрацьстаяць злыя сілы, якія зьвязаныя з нацызмам. І каб не дапусьціць іх да ўлады, трэба трымацца за цяперашні рэжым.
Гэтая зацыкленасьць на «генацыдзе беларускага народу» — ламаньне ў адчыненыя дзьверы. Бо ніхто і ніколі не адмаўляў таго, што нацысты нарабілі на тэрыторыі Беларусі шмат ваенных злачынстваў. Гэта прапагандысцкае біцьцё ў барабаны, каб прадставіць сябе ахвярамі, якія нібыта маюць асаблівыя правы на ўладу.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное