Партрэт Расціслава Лапіцкага наведаў Вярхоўны суд (фота, відэа)
Такім чынам мастак Алесь Пушкін прыцягвае ўвагу да асобы рэпрэсаванага беларускага патрыёта, які быў расстраляны за антысавецкую дзейнасць.
Алесь Пушкін звярнуўся ў Вярхоўны суд, каб абскардзіць сваё адміністрацыйнае пакаранне. Мастак просіць прызнаць свой 10-дзенны арышт незаконным. У верасні 2012 года Алесь Пушкін разам з іншымі мастакамі прайшоў праз Смаргонь з партрэтамі Расціслава Лапіцкага – маладога дзеяча антысавецкага супраціву, які быў расстраляны.
У Вярхоўны суд мастак таксама прыйшоў з партрэтам Расціслава Лапіцкага.
- Такім чынам я хачу паставіць кропку ў сваім, фактычна, змаганьні за ўшанаванне памяці рэпрэсаванага юнака, - адзначыў мастак. - Каб у Смаргоні паўстаў помнік, была названая вуліца ці мастацкая галерэя ў памяць Расціслава Лапіцкага. Словам, каб чалавека ўшанавалі за тое, што ён змагаўся за незалежную Беларусь.
Читайте еще
Избранное