Скандалы
Андрэй Павач, “Наша ніва”

Парнуха ў «Контурах»!

Шэдэўрам апошняй «галоўнай аналітычнай перадачы» стаў расповед пра апэрацыю ў аднаўленьні цноты з паказам палавых органаў буйным плянам. Спакойна седзячы перад экранам свайго тэлевізара і слухаючы пасажы сп.Аверкава ў «Контурах», я і ня думаў, што пад телерэпартажам са сьціплай назвай «Анатомія прыгажосьці» хаваецца звычайная парнуха.

Пачынаўся рэпартаж з гісторыі нейкай цёткі, у якой адпампоўвалі тлушч з таго месца, на якім сядзяць. Далей — болей: распавядаючы аб вялікіх магчымасьцях айчыннай плястычнай хірургіі, рэпартэр пакрысе перайшла да сіліконавых уточак у грудзі, пасьля — да апэрацыяў па выпростваньні і ўсялякім іншым «дробным рамонце» мужчынскіх дзетародных органаў. Шэдэўрам «рэпартажу» стаў буйнамаштабны паказ апэрацыі ў аднаўленьні цноты (усяго 100 у.а.). Палавыя органы паказваліся вялікім плянам, яўна смакуючы, а перадача «Контуры» ідзе далёка не пасьля 12-й, так што беларускія дзеці змаглі ўбачыць шмат новых цікавых рэчаў.

Аказваецца, апэратары АНТ умеюць ня толькі прапаноўваць файныя ідэі з шпрыцамі і порначасопісамі ў намётах на плошчы Каліноўскага, а і самі маглі б файна папрацаваць над здымкамі першага беларускага парнафільму. І гэта «галоўная аналітычная перадача беларускага тэлебачаньня».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)