«Заставайцеся ў сваіх кватэрах, не выходзьце на вуліцы» – адзінае, што будзе прапанавана і што большасьць насельніцтва з задавальненьнем выканае.
«Папкорн становіцца галоўным словам і сымбалам для соцыюма, максімальна адлучанага ад любых грамадзка-палітычных працэсаў»
Цыганкоў – пра паказальны момант.
– Цікава, што ў гісторыі сучаснай Расеі ўсе міні грамадзянскія войны ў актыўнай гарачай стадыі працягваліся ня больш за 2-3 дні, – пiша журналіст Віталь Цыганкоў. – Путч 19-21 жніўня 1991 году. Процістаяньне Ельцына і Вярхоўнага Савета у кастрычніку 1993-га, дзе ўзброенае процістаяньне завяршылася за 2 дні. І вось цяпер прыгожынскі «мяцеж», які таксама закончыўся за 2 дні.
Заканамернасьць таксама назіраецца ў радыкальным памяншэньні ступені ўдзелу ў падзеях уласна расейскага насельніцтва. Падчас путча абараняць дэмакратыю, Белы Дом, выйшлі дзясяткі тысяч – і гэта вырашыла сытуацыю, у 1993-м паводле закліку Ягора Гайдара выйшлі ўжо некалькі тысяч – і гэта істотна паўплывала на сытуацыю.
То цяпер цяжка нават уявіць, каб нейкія прыкметныя масы грамадзян добраахвотна выйшлі «абараняць Пуціна» – пры ўсёй яго нібыта вялікай сацыялагічнай падтрымцы.
Выхаваныя гадамі адлучэньня ад палітыкі абывацелі (з тых, хто яшчэ застаўся ў Расеі) з канапаў назіраюць на барацьбой розных вежаў ці кабінетаў Начальства, разумеючы, як яно далёкае ад звычайнага грамадзяніна, і не прапаноўвае ніякай прывабнай ідэі.
Папкорн становіцца галоўным словам і сымбалам для соцыюма, максімальна адлучанага ад любых грамадзка-палітычных працэсаў.
Здаецца, нават тое, што гэтыя падзеі аб'ектыўна вядуць да развалу расейскай дзяржаўнасьці – большасьць расейцаў таксама ўжо мала турбуе.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное