Общество
Павел Белавус, Радые Свабода

Папа Рымскі Францішак і Тадэвуш Кандрусевіч ужо «Ўкантакце» і па-беларуску

Самыя цікавыя факты з жыцьця беларускага і сусьветнага касьцёлу цяпер таксама можна даведацца з «Ўкантакце».

Так, напрыклад, суполка «УКасцёле | Беларускамоўны каталіцкі партал» і паблік «Тадэвуш Кандрусевіч» паведамляюць са спасылкай на сайт catholic.by, што на гэтым тыдні ў Лепелі адбыўся ІІ Чэмпіянат па міні-футболе сярод каталіцкіх сьвятароў Беларусі.

У спартыўнай сустрэчы беларускага духавенства ўдзельнічалі каманды з усіх дыяцэзій. На спаборніцтвы прыбыў таксама Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які гуляў у камандзе Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

У выніку месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-е — каманда Гарадзенскай дыяцэзіі, 2-е — каманда Віцебскай дыяцэзіі, 3-е — каманда Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, 4-е — каманда Пінскай дыяцэзіі.

А з 24 па 28 лютага ў Беларусі пройдзе VIII Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў.

Што цікава, ёсьць сярод вялікай колькасьці каталіцкіх суполак, якія вядуцца па-беларуску, і паблік папы Францішка, у якім апэратыўна асьвятляюцца ўсе падзеі зьвязаныя зь ім.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)