Общество

Памёр Хведар Нюнька, шматгадовы лідэр беларусаў Літвы

На 91-м годзе жыцьця памёр Хведар Нюнька, беларускі грамадзка-культурны дзеяч у Літве.

Хведар Нюнька дваццаць пяць гадоў (1989–2014) старшыняваў Таварыству беларускай культуры ў Літве. Быў сябрам прэзыдыюму Рады БНР з 1997 году.

Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР, сказала Свабодзе: «Хведар Нюнька быў сябрам Прэзыдыюму Рады БНР, быў вельмі адданым патрыётам-беларусам, і ўся дзейнасьць, якую я бачыла ў Вільні, была арганізаваная ім. Ён абсалютна ўсюды быў прысутны, меў добря стасункі зь літоўскім урадам, дзейнічаў эфэктыўна. Зь вялікім сумам даведалася пра ягоную сьмерць».

Хведар Нюнька: «Iснуючая сістэма не выхоўвае патрыётаў Беларусі»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)