Памёр Сяржук Вітушка, кіраўнік легендарнай менскай «Талакі»

2 ліпеня раніцай у віленскай лякарні памёр Сяржук Вітушка, колішні лідэр маладзёвага руху, кіраўнік легендарнай менскай «Талакі», гісторык і пэдагог, аўтар казак для дарослых і дзяцей.

Сяржук нарадзіўся ў 1965 годзе ў мястэчку Чысьць Маладачанскага р-ну. Скончыў гістфак БДУ. Аўтар шматлікіх публікацыяў на тэмы маладзёвага руху, аховы помнікаў, краязнаўства.

З 1991 году жыў у Вільні, працаваў у беларускай школе, на радыё і тэлебачаньні. Страціўшы зрок, не спыніў актыўнае дзейнасьці, у прыватнасьці, арганізоўваў «сьляпыя экскурсіі» для беларусаў па старажытнай сталіцы ВКЛ, шмат пісаў казак, п'ес-батлеек і вершаў.

У 2011 годзе выйшла яго кніга «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі!».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)