Памёр Сяргей Журавель

За свой твочы шлях артыст сыграў і Сальвадора Далі, і Несьцерку, і Тарцюфа. І ў кожнай ролі быў беларусам.

«Выдатны беларускі актор. Чалавек, зь якім у 1974 годзе мы сустрэліся ля Тэатру юнага гледача і разам пераступілі яго парог, каб сыграць у спэктаклі «Маладая гвардыя», зь якім нас на некалькі наступных гадоў зьвязала вельмі цесная дружба. У дадзены момант больш словаў няма, толькі роспач... Сьветлая памяць», – напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку тэатразнаўца Вячаслаў Ракіцкі.

«14.08.2015. На 62-ім годзе жыцьця пакінуў гэты сьвет народны артыст Беларусі Сяргей Журавель. За свой твочы шлях артыст сыграў і Сальвадора Далі, і Несьцерку, і Тарцюфа. І ў кожнай ролі быў беларусам...» – згадаў у Фэйсбуку пісьменьнік Віктар Шніп .

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)