Скандалы

Памёр сузаснавальнік «Ляпісаў» музыка Руслан Уладыка

У Менску 19 студзеня памёр беларускі музыка Руслан Уладыка, сузаснавальнік гурту «Ляпіс Трубяцкі» і гітарыст гурту Trubetskoy, вядомы пад псэўданімам «Пан», паведамляе Радыё Свабода.

Руслан Уладыка, архіўнае фота

Пра гэта паведаміў ягоны сябра, музычны прадусар Яўген Калмыкоў.

Руслана Ўладыку зьбілі і абрабавалі 6 чэрвеня 2019 году ў Менску, ён трапіў у рэанімацыю з чэрапна-мазгавой траўмай, знаходзіўся ў штучнай коме.

Руслан Уладыка быў у ліку заснавальнікаў гурту «Ляпіс Трубяцкі» і няспынна выступаў з гуртом да ягонага распаду ў 2014 годзе. Потым пачаў граць у праекце Trubetskoy з Паўлам Булатнікавым і Аляксандрам Старажуком. Яму было 45 гадоў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.3(6)