Общество

Памёр праваабаронца-вясновец Сяргей Гоўша

Яму было 72 гады.

Фота racyja.com

25 снежня пайшоў з жыцця праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша, паведамляюць ягоныя калегі. Ён быў адным з удзельнікаў стварэння Таварыства беларускай мовы, Экалагічнага саюза, Беларускага народнага фронту.

У 1991 пасля вылучэння Таварыствам беларускай мовы быў абраны дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета. Пачынаючы з 1997 года ён быў у шэрагах сябраў «Вясны».

Вось што пра Сяргея Гоўшу прыгадваюць калегі-праваабаронцы:

— Не шкадуючы ні сілаў, ні свайго вольнага часу, аказваў дапамогу землякам, абараняў іх на судовых працэсах, дапамагаў абскардзіць несправядлівыя рашэнні ў вышэйшых інстанцыях.

Ён часта звяртаўся да мясцовых і рэспубліканскіх уладаў з прапановамі і заявамі, датычнымі розных актуальных пытанняў — свабоды мірных сходаў, свабоды слова.

Праваабаронца няўрымсліва адстойваў права беларусаў на свободныя і празрыстыя выбары, шанаваў і абараняў беларускую мову.

Сяргей Гоўша неаднаразова звяртаўся з паведамленнямі ў Камітэт па правах чалавека ААН, дзе ягоныя скаргі былі падтрыманыя і разгледжаныя.

За сваю праваабарончую дзейнасць спадар Гоўша пераследваўся ўладамі, некалькі разоў затрымліваўся міліцыяй, і да апошняга дня заставаўся нязломным барацьбітом за агульначалавечыя каштоўнасці.

Оцени статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(23)