Пра смерць святара паведаміў адзін з кіраўнікоў БХД Аляксей Шэін.
Эрнст Сабіла нарадзіўся 18 сакавіка 1932 года. У 1951-м, будучы студэнтам, быў арыштаваны па арт. 72-Б Крымінальнага кодэксу БССР («актыўная агітацыя з ужываннем нацыянальных і рэлігійных забабонаў»). Некалькі месяцаў правёў у сумнавядомай «Амерыканцы».
Быў прысуджаны да расстрэлу, але расстрэльны прысуд быў заменены на 25 гадоў канцлягераў. Меў няўдалую спробу ўцёкаў з лагера: прайшоў па тайзе каля 700 кіламетраў, але быў затрыманы.
У 1964 быў вызвалены і вярнуўся да актыўнай рэлігійнай дзейнасці. З часу вызвалення знаходзіўся пад наглядам КДБ.
З 1988 году прасвітар Евангельскай царквы. У 1989 годзе на першым з’ездзе БНФ Эрнст Сабіла зачытваў Біблію, асвячаючы мерапрыемства. У 2000-я стаў сябрам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
З успамінаў Эрнста Сабілы: «Яшчэ ў дзяцінстве я ўбачыў бальшавіцкае нутро, страшнае, драпежнае. І паглядзеў, каго яны душаць, і чаму яны душаць і за што яны душаць.
І ўбачыў, што яны душаць і шчырых беларусаў, што яны душаць беларускую мову — тое, што мне становіцца вельмі блізкім, вельмі дарагім.
І я ў гэтых роздумах пачаў сэрцам нахіляцца да свайго роднага, беларускага. Вот тады ўва мне складваўся і беларускі хрысьціянін».
Пахаванне святара адбудзецца ў яго роднай вёсцы Дзегцяроўка, пад Мінскам, у панядзелак ці аўторак.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное