Памёр мастак Алег Луцэвіч
Пра смерць графіка і легендарнага беларускага педагога ў сацыяльных сетках паведамляюць яго вучні.
Графік, сябра Союзу мастакоў СССР Алег Вікенцьевіч Луцэвіч нарадзіўся ў 1924 годзе, паведамляецца ў фэйсбуку Піта Паўлава.
Перад пачаткам ІІ Сусветнай вайны жыў у Пухавічах. Там застаўся ў акупацыі. Працаваў, наладжваў сувязі з падполлем і партызанамі. Увесну 1943 году пайшоў у партызанскі атрад, які дзейнічаў у навакольных лясох. Да вызваленьня Беларусі змагаўся з акупантамі, удзельнічаў у засадах, падрывах чыгункі, мастоў, хадзіў у выведку.
Па вайне, з ліпеня 1944 года быў адным з першых супрацоўнікаў музею Вялікай Айчыннай вайны.
Працаваў настаўнікам у Мастацкай вучэльні ім. Глебава. Стварыў вакол сабе кола вучняў, фанатычна атданых мастацтву, людзей апантаных ідэяй служэння мастацтву.
У інтэрв’ю «Настаўніцкай газеце» некалькі год таму Алег Луцэвіч так выказаўся пра сэнс мастацтва: «Я лічу, што хараство хрысціянскай ідэі немагчымае без культуры на зямлі. Спачатку ўсё-такі культура, а потым рэлігія і ўсё астатняе. У гэтым сэнс».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное