«Беларусь страціла сына». Памёр гісторык Уладзімір Ляхоўскі
Яму было 57 гадоў.
Сумную навiну паведамілі Нашай Нiве яго сябры са словаў жонкі.
Уладзімір Ляхоўскі быў адным з найлепшых гісторыкаў свайго пакалення і адданым патрыётам Беларусі. У апошнія гады ён працаваў дацэнтам факультэта міжнародных адносін БДУ.
– Беларусь страціла сына... Ня стала выбітнага гісторыка і добрага чалавека Уладзіміра Ляхоўскага, – пiша актывiст Сяржук Бахун. – Ён быў адным з гісторыкаў-аўтарытэтаў які даследаваў беларускі нацыянальны рух. А для мяне ён застанецца ў памяці яшчэ і добрым чалавекам, які ў нялёгкі час падтрымліваў. Я ганаруся, што быў знаёмы з ім.
З намі застануцца кнігі і артыкулы па якіх мы будзем памятаць. Знайдзіце артыкулы Уладзіміра Ляхоўскага і пачытайце. Светлая памяць!
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное