Памёр гісторык Анатоль Грыцкевіч
Аўтару кніг пра барацьбу за незалежнасць Беларусі ішоў 86-ы год.

Фота nn.by
20 студзеня 2015 года на 86-м годзе пайшоў з жыцця вядомы гісторык Анатоль Грыцкевіч. Пра гэта паведаміла ягоная жонка.
Анатоль Грыцкевіч нарадзіўся 31 студзеня 1929 года ў Мінску. Доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі. Даследаваў гісторыю Беларусі ў перыяд феадалізму.
Аўтар звыш 900 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій.
У 2013 годзе ў залатой серыі «Беларускага кнігазбору» выйшла кніга гісторыка «Выбранае», прысвечаная барацьбе за незалежнасць Беларусі ў 1918-1921 гадах. Год таму да 500-годдзя бітвы выйшла кніга Анатоля Грыцкевіча «Сцягі Оршы».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное