Памёр беларускі палітвязень часоў СССР Сяргей Ханжанкоў

Пра сьмерць былога палітвязьня і грамадзкага актывіста Сяргея Ханжанкова Свабодзе паведаміла яго жонка Алена Скам’янава.

У адной старажытнай кнізе пішацца, што калі ў горадзе ёсьць толькі адзін праведнік, гэты горад уратуецца. Яго чын ў 1962-м зрабіў Менск горадам свабоды. Яго жыцьцё рабіла свабоднымі жыцьці ўсіх, хто яго ведаў.

«Ён памёр у сваёй хаце ў Менску пасьля цяжкай хваробы а 10 гадзіне раніцы. Калі пахаваньне, пакуль невядома», — сказала ўдава.

Сяргей Ханжанкоў нарадзіўся 13 сакавіка 1942 году ў пасёлку Усьць-Уціны Магаданскай вобласьці ў сям’і былых палітзьняволеных (бацька быў асуджаны ў 1935-м, дзед па матчынай лініі — у 1929-м). У 1955-м сям’і дазволілі вярнуцца ў Менск.

З 1959-га Сяргей Ханжанкоў — студэнт гідратэхнічнага факультэту Беларускага палітэхнічнага інстытуту.

«У 1963-м мяне судзілі ў той самай залі, у якой зараз судзяць Міколу Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенку»

27 траўня 1963 году яго і ягоных сяброў арыштавалі савецкія спэцворганы. 7 кастрычніка таго ж году засуджаны за «спробу зрабіць дывэрсію» і «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў лягераў.

Зь сябрамі Ханжанкоў хацеў узарваць менскую вежу-глушылку, але быў выкрыты ўладамі.

Пасьля вызваленьня з лягераў у 1973-м вярнуўся ў Менск. Працаваў інжынэрам у Беларускім дзяржаўным інстытуце праектаваньня аўтадарог, на заводзе імя Кірава. З 2002-га на пэнсіі. Удзельнік I-га з’езду палітзьняволеных (жнівень 1990-га, Санкт-Пецярбург).

Не рэабілітаваны і рэабілітацыі ніколі не дамагаўся.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)