Памёр акцёр Купалаўскага тэатра Аўгуст Мілаванаў
Сышоў з жыцця 19 ліпеня.
Купалаўскі тэатр выказвае спачуванні са стратай выбітнага чалавека. Акцёру было 82 гады.
Фото kupalauski.by
Аўгуст (Аўгусцін) Мілаванаў нарадзіўся ў 1937 г. у Валгаградзе. З 1957 года жыў у Мінску. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, з 1962 года акцёр Купалаўскага тэатра, пiша Наша Нiва.
Сярод роляў — Тата («Зацюканы апостал»), Вяршыла («Мудрамер»), за ролю якога артыст у 1988 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі, іранічны імператар Ромул («Ромул Вялікі»), малочнік-філосаф Тэўе («Памінальная малітва») ды інш.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное