Скандалы

Памёр 19-гадовы ўчастковы, якога ў бары ўдарыў іншы міліцыянт

Іван Хілько не дажыў чатыры дні да свайго 20-годдзя.

31 жніўня ў докшыцкім бары «Сфера» яго ўдарыў іншы міліцыянт, 22-гадовы Аляксандр Жданько. Па словах мясцовых жыхароў, канфлікт адбыўся праз дзяўчыну, якую не маглі падзяліць Жданько і адзін з братоў Івана, паведамляе Наша Нiва.

Пасля Івана забрала хуткая, яго перавезлі ў Віцебск, адтуль у Мінск. Ён знаходзіўся ў рэанімацыі.

Бацькі Івана не захацелі размаўляць з журналістамі. Але іх знаёмыя распавялі, што нібыта пасля ўдару ў Івана моцна траўмавалася сківіца, адзін з яе аскепкаў пашкодзіў сонную артэрыю. А пасля падзення хлопец яшчэ і моцна ўдарыўся скроняй.

Жданько, які ўдарыў Івана, быў затрыманы пасля бойкі, пасля яго адпусцілі пад падпіску.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.4(11)