Общество

Галіна Каржанеўская, Новы час

Памяць пра 1939-ы: З «буржуінамі» ды «кулакамі» не цырымоніцца!

Па Заходняй Беларусі катком прайшлося нямала людзей са зброяй. Першыя Саветы з дэпартацыямі, другія — з прымусовай калектывізацыяй, паміж імі — акупацыя з партызаншчынай. Новая ўлада не спала ў шапку: склала спісы падпанкаў, асаднікаў, святароў, леснікоў, паштароў. Памешчыкі аператыўна з’ехалі на Захад.

Пасля масавай высылкі ў 1939-м тысячаў асаднікаў у Сібір і Казахстан (сем’і адпраўляліся асобна) на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі заставаліся аднаасобнікі, уладальнікі хутарскіх гаспадарак. Ім яшчэ належала перажыць вайну і пасляваенную калектывізацыю. А вайна з Германіяй наспявала, як навальніца ў спякоту.

Распавядае Соф’я Капуцкая, жыхарка Маладзечна:

— Жылі мы за кіламетраў 15 ад Крывічоў, недалёка ад Плешчаніцаў. Наш хутар называўся Сцешыцы. Перамены ўлады мы спачатку не заўважылі. Радаваліся ў асноўным беднякі і п’яніцы. Мы як рабілі, так і рабілі. Спраў хапала для ўсіх: куранят карміць, яйкі збіраць, гусей ганяць… А яшчэ ж карова, авечкі… Дзеці гэтак не лёталі, як цяпер, не ведаючы куды сябе падзець. Зранку як падымешся — цэлы дзень на нагах. З шасці-сямі гадоў дзяўчынкі пачыналі жаць. Для мяне бацька заказаў маленькі сярпок, з ім і замуж пайшла. Пакуль навучылася, не раз рэзала пальцы. Мы наймалі ўлетку па восем работнікаў, у асноўным з Плешчаніцкага раёна. Людзі прасіліся, каб і на наступны год у нас працаваць. У жніво і на копцы бульбы дапамагалі сваякі…

За няпоўныя два гады Заходнюю Беларусь запоўнілі настаўнікі, медыкі і спецыялісты розных галін гаспадаркі з усходніх абласцей. У першыя дні пасля нападу гітлераўцаў яны далучыліся да чырвонаармейцаў з трох армій Заходняй акругі, і ўся гэтая навала кацілася на ўсход.

Што акружэнцы, што бежанцы — усе заходзілі ў двары ў надзеі раздабыць штосьці з ежы. Узброеныя не надта цырымоніліся з «буржуінамі» ды «кулакамі». Цывільныя выдумлялі пра сябе хто што мог, многія казалі, быццам іх выпусцілі з турмы. Але цёртага жыццём заходнебеларускага селяніна падмануць было складана.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(14)