Общество

Памяцi Юрыя Зiсера: «Шкада. Вельмі шкада. Да адчаю»

Пасля працяглай хваробы ў Мінску 17 мая на 60-м годзе жыцця памёр Юрый Зісер, заснавальнік партала TUT.BY, грамадскі дзеяч, мецэнат.

Пісьменнік Уладзімір Някляеў сёння пiша: «Калі бачыліся апошнім разам, я, ведаючы, у якім ён стане, выпіў за ягонае здароўе, сказаўшы, што людзей, якія так патрэбныя сёння Беларусі, як ён, не так і шмат, таму з усіх сіл трэба стаяць, выстаяць…

Ён і стаяў, але сіл не хапіла.

Шкада. Вельмі шкада. Да адчаю…

Мае найшчырыя спачуванні родным, блізкім, усім, хто ведаў яго і любіў.

ДАРОГА

Юры Зісеру

Пры дарозе, як іголку ў стозе,

Я пакіну тое, што знайду,

Хоць ніколі сам па той дарозе

Болей не праеду, не прайду.

 

Той, хто потым выйдзе на дарогу,

Знойдзе, што пакінута яму,

Дзякуй за дарогу скажа Богу

І яшчэ няведама каму».

Капитан Зиссер: человек, который совершил невозможное

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(106)