Памяці Вітольда Ашурка: «Узяць адказнасць за будучыню і давесці справу да канца»

Беларусы патрабуюць неадкладнага расследвання абставінаў смерці 50-гадовага палiтвязня, якi памёр у шклоўскай калоніі. I развiтваюцца з яшчэ адным героем пераменаў.

Валеры Есіпёнак: «Вітольд, сябар мой. Памёр ты ў турме нібыта, бо вольным быў заўжды. Але ў сэрцы, усё чакаю сканчэння тэрміну твайго, бо як дамовіліся ў Вільні, сустрэнемся... а тут... Усё мы зробім, сябар. НЕ ХВАЛЮЙСЯ!»

Францішак Вячорка: «Вітольд Ашурак — сапраўдны беларускі патрыёт зь Бярозаўкі. Ён наш герой, які стаў ахвярай рэжыму, і рэжым нясе адказнасьць за яго дачасную сьмерць. Калі б не турма і не ганебны суд, ён бы быў на волі разам зь сям'ёй і сябрамі.

Нават у турме ён адчуваў сябе свабодным і чакаў хуткага вызваленьня. Вось што ён пісаў у адным са сваіх лістоў:

«А я не зрабіў нічога ганебнага, за што мне было б сорамна. Маё сумленне чыстае. Я не сылгаў, не скраў, не забіў. Я выконваў свой грамадзянскі абавязак — пратэставаў супраць дзяржаўнага перавароту. Калі мой мірны пратэст удзельнікі змовы лічаць злачынствам, то гэта сведчыць аб тым, што я рабіў усё правільна. Абсалютна не шкадую аб тым, што я зрабіў. Ганаруся кожнай хвілінай!»

Iгар Варашкевіч: «Паглядзіце ў вочы гэтага чалавека, там дабрыня і свет! І ён проста забіты за кратамі! Не важна, якімі сродкамі, — яго больш няма».

Валерия Боровец: «Вот с какими новостями нам сегодня засыпать и завтра просыпаться, и завтра засыпать, и послезавтра просыпаться, и так далее. Умер Витольд Ашурок. Красивый человек. Настоящий человек.

Умер, а нам — жить.

Сказать нечего. В эти жуткие моменты у меня в голове сидит одна и та же фраза. Когда на деревенских похоронах кто-то обязательно вопил: «Почему забирают лучших?» — моя бабуля всегда отвечала: «Потому что му***ки и на том свете никому не нужны».

Вечная память Человеку. Пусть ему будет там хорошо. Пусть нам тут перед ним когда-нибудь будет не так стыдно».

Darja Alpern Katkouskaja: «Пазнаёмілася з ім у 2006, калі забіралі яго ноччу пасля адсідкі за Плошчу ў Жодзіна і адвозілі на нашай машыне ў Ліду. Потым бачыла пасля Плошчы-2010 на ўправе пасля выхаду з Акрэсціна. Не магу паверыць. Проста не магу паверыць. Харошы такі, годны дзядзька. Быў».

Сяргей Будкiн: «Пераглядаю фота Вітольда Ашурка, у якога спынілася сэрца ў турме. Які ж быў светлы, пазітыўны і актыўны гэты чалавек.

За свае 50 год ён паспеў зрабіць шмат. Для сваёй Бярозаўкі, для Гарадзеншчыны. Для Беларусі. У тым ліку і ў плане захавання гістарычнай памяці. Разам з паплечнікамі Вітольд аднаўляў месцы, звязаныя з паўстаннем Каліноўскага, ставіў крыжы на месцы пахавання паўстанцаў. На гэтым фота ён працуе на адным з мемарыялаў, які прысвечаны невядомым паўстанцам.

Вялікая страта для Беларусі.

Вінаватыя ў гэтай смерці абавязкова атрымаюць сваё.

Вечная памяць».

Юрый Меляшкевіч: «Мы страцілі сябра — Вітольд Ашурак, чалавека якога нельга было зламаць. Моцны, выхаваны, абсалютна ідэйны. Божа, прымі яго душу...

Не забудзем не даруем! Вечная памяць герою!».

Виктор Горбачёв: «Беда за бедой. Небесная сотня…

Умер один из первых осужденных в стране за несогласие с выборами и тем, что «так жить нельзя». Сколько нам еще смертей родных и близких, чтобы понять — так жить нельзя! С каждым упущенных днем, небесная сотня все больше и больше. Но мы помним! Каждого. Земля пухом.

И прости. Прости нас и тех, кто так и не понял, что беда общая у всех».

Zmicier Saloszkin: «Спынілася сэрца» не дыягназ. Гэта тое самае, што «памёр». Так функцыянуе чалавечы арганізм, ён памірае праз астаноўку сэрца. Гэта не можа быць прычынай з медыцынскай кропкі гледжаньня. Павінна быць судова-медыцынскае заключэньне з-за чаго яно спынілася.

Вітольд быў выкшталцоны, далікатны і пазітыўны. Яго будзе нам не хапаць... Спачывай».

Святлана Ціханоўская: «Вітольд напісаў у лісце, што ўспрыняў 5 гадоў калоніі, як ацэнку «выдатна» за свой унёсак у вызваленне беларусаў. Я бязмерна захапляюся яго сілай духу і верай у правільнасць свайго выбару. Але мне вельмі балюча ад таго, што чалавек заплаціў за свой выбар жыццём і сустрэў смерць у няволі. Я выказваю спачуванні сям'і Вітольда. I я не ведаю такіх словаў, якіх будзе дастаткова, каб палегчыць ваш боль.

Я гляджу на нашых герояў, якія гадамі ваявалі за свабоду, пакуль многіх з нас не было побач з імі, і не магу адчуваць нічога, акрамя падзякі і шкадавання, што толькі цяпер мы ўсвядомілі, у якой краіне жывем. Але цяпер, калі мы прачнуліся, гэта стала нашым абавязкам – узяць адказнасць за будучыню і давесці справу да канца».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(68)