Прыгажуня дня
2006/pampita.jpg

Пампiта

У 17 год Анна Караліна Ардахайн Дос Сантас, вядомая зараз як Пампіта, кінула балет, якому аддала дзевяць год свайго жыцця, і перабралася ў Буэнас-Айрэс. Рэкламныя агенты заўважылі яе тады, калі яна працавала прадаўшчыцай у магазіне адзення.
У мадэльным бізнесе 25-гадовая аргенцінка чатыры гады. Але за гэты час яна паспела засвяціцца на вокладках шматлікіх часопісаў, стаць сімвалам зборнай Аргенціны па футболе і трапіць у цэнтр гучнага скандалу. У 2003 годзе мадэль выйшла замуж за бізнесмена Марціна Барантаса, а месяц таму стала вядома, што яна цяжарная ад чылійскага акцёра Бенжаміна Вікунья. Зараз спадарыня Ардахайн актыўна займаецца разводам і чакае дзіця, якое павінна нарадзіцца ў маі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)