Памерлі ад каранавірусу загадчык Салігорскай станцыі хуткай дапамогі і мэдсястра шпіталю МУС
Мэдыкі Анатоль Трухан і Тацяна Ендэладзэ памерлі ад каранавірусу. Сёлета яны працавалі з хворымі на COVID-19.
У Салігорску адбылося разьвітаньне з загадчыкам Станцыі хуткай дапамогі. Анатоль Трухан памёр 25 сьнежня ад каранавірусу.
Каранавірусная інфэкцыя стала прычынай сьмерці мэдсястры хірургічнага аддзяленьня шпіталю МУС у Менску Тацяны Ендэладзэ. Разьвітаньне адбылося 25 сьнежня. Больш за 3 месяцы яна непасрэдна працавала з хворымі на COVID-19, паведаміў тэлеграм-канал «Белые халаты. News».
Паводле афіцыйных зводак Мінздароўя, ад каранавірусу сёлета памерлі 1376 чалавек.
Как при пандемии коронавируса белорусов сделали подопытными кроликами
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное