Памерла палітолаг Святлана Навумава
Адышла з гэтага свету палітолаг Святлана Навумава. Пра гэта паведамілі «Нашай Ніве» яе вучні з Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Яна доўгі час мужна змагалася са складанай хваробай нырак. Як стала вядома, у яе адкрылася ўнутранае кровацячэнне, якое не ўдалося суняць нават у рэанімацыі.

У часе ператрусаў у «Гавары праўду» ў маі мінулага года ў яе, як і ў іншых, сканфіскавалі ўсе наяўныя ў хаце грошы. У яе выпадку то былі грошы для лекаў і гемадыялізу, на якіх яна сядзела. У адным з інтэрв’ю яна сумна пажартавала, што можа і не дажывецца да вяртання іх КДБ. І нібы ў благі час сказала, бо і выйшла так, што не дажылася.
Было ёй 55 гадоў.
Вечная памяць.
* * *
Час і месца пахавання пакуль невядомыя. Сын спн. Навумавай перабывае ў Нямеччыне, а сястра — у Літве. У Менску пры ёй была толькі пляменніца. Цяпер дэталі развітання і пахарону высвятляюцца.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное