Памэла Андэрсэн

Секс-сімвал Амерыкі, вядомая мадэль і актрыса Памэла Андэрсэн, чый бюст не дае спакойна спаць мільёнам мужчын, вось ужо некалькі месяцаў, як замужам за музыкантам Кідам Рокам, але зусім не збіраецца сыходзіць на заслужаны адпачынак. Будучы сама ў выдатнай форме, яна яшчэ паспявае клапаціцца і пра іншых: “Каб дасягнуць самага лепшага аргазма ў сваім жыцці, станьце вегетарыянцам”, — раіць сваім прыхільнікам спадарыня Андэрсэн, якая ўжо шмат гадоў прытрымліваецца гэтага правілу.

Тым не менш былы супруг актрысы музыкант Томі Лі дазваляе сабе сумнявацца ў надзвычайнай праведнасці сваёй экс-жонкі. Зараз ён здымае паўнаметражны фільм, у якім збіраеца паказаць усе шакіруючыя падрабязнасці іх бурнага сямейнага жыцця — п’яныя разборкі, наркотыкі, сцэны ў ложку з мноствам самых розных дзевак... А паколькі сама Памэла па зразумелых прычынах ад здымак адмовілася, яе ролю выканае вядомая порна-зорка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)