Памэла Андэрсан

Вядомая не толькі сваёй кар’ерай мадэлі і актрысы, але і частай зменай спадарожнікаў, сэкс-сімвал 90-х Памэла Андэрсан зноў дала падставы для абмеркавання яе асабістага жыцця. Шлюб Памэлы з былым бой-фрэндам Пэрыс Хілтан, гульцом у покер Рыкам Саламонам працягнуўся ўсяго два месяцы. У снежні сэксапільная бландзінка падала на развод.

Памэлу Андэрсан хутка можна будзе назваць спецыялістам па вяселлях і разводах. За Томі Лі яна выйшла замуж ледзь не на трэці дзень пасля знаёмства, потым развялася, потым зноў вярнулася. А летась Андэрсан выйшла замуж за свайго былого каханага Кіда Рока. Гэты саюз доўжыўся ўсяго чатыры месяцы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)