Памэла Андэрсан ці Джыліан Андэрсан? (галасаванне)

Цёзкі па прозвішчу Андэрсан — у спаборніцтве за званне каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.

Сэкс-сімвал 90-х, мадэль і актрыса Памэла Андэрсан асаблівага прадстаўлення не патрабуе. Прыгажуня з канадскімі каранямі дагэтуль працягвае здзіўляць сваімі шыкоўнымі формамі (вар’іруючы памер свайго бюсту ў залежнасці ад настрою), інтрыгаваць шматлікімі шлюбамі працягласцю не болей чатырох месяцаў і радаваць топлес папарацы на пляжы.

Супрацьстаіць ёй яшчэ адна зорка тэлесерыялаў Джыліан Андэрсан, больш вядомая як агент Скаллі. І хоць такіх шчырых фотаздымкаў актрыса не мае, гэта не перашкаджае ёй трапляць у рэйтынгі самых сэксуальных жанчын свету.

Цікава, хто пераможа у гэтай бітве – «паляўнічая за таямніцамі» ці «выратавальніца Малібу»?

Памэла Андэрсан

Джыліан Андэрсан

Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 550 наведвальнікаў. Перамагла Памэла Андэрсан —51,6%:48,4%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».

Напярэдадні

Кацярына Даманькова — Рыяна

Кэтрын Зэта-Джонс — Кармэн Электра

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)