Общество

Палітзняволеная Вольга Паўлава выехала з-пад хатняй хіміі ў Літву

Доўгі час яе месцазнаходжанне было невядомае, піша Наша Ніва.

Вольга Паўлава, фота Надзеі Бужан

14 чэрвеня яна не вярнулася дадому пасля чарговай адзнакі ў міліцыі — актывістка прысуджаная да трох гадоў хатняй хіміі за «грубае парушэнне грамадскага парадку». 15 чэрвеня з’явілася інфармацыя, што яна дома, але неўзабаве Вольга знікла зноў.

Сёння стала вядома, што палітзняволеная знаходзіцца ў Літве.

9 жніўня дзяўчына была параненая гумовай куляй і аскепкам святлошумавой гранаты, тады ж трапіла на Акрэсціна. Падчас разгону плошчы Перамен яе затрымалі і ў выніку выставілі абвінавачванне паводле крымінальнага артыкула. 17 дзён Вольга правяла ў карцары. Суддзя Марына Запаснік асудзіла яе за «грубае парушэнне грамадскага парадку» да трох гадоў хатняй хіміі. Вольга мае сына.

Раней стала вядома, што пакінуў Беларусь і Андрэй Шарэнда.

28 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёна Брэста павінен быў пачацца працэс над грамадскім актывістам і палітвязнем, які 31 мая быў змешчаны пад хатні арышт. Але на суд ён так і не з’явіўся, таму суддзя Філонік абвясціла Андрэя Шарэнду ў вышук. Праваабаронцам стала вядома, што Андрэй Шарэнда пакінуў Беларусь.

Супраць Андрэя завялі дзве крымінальныя справы: па артыкуле 361 КК (Заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы) і па артыкуле 368 КК (Абраза прэзідэнта). 9 чэрвеня яго жонку Паліну Шарэнда-Панасюк асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Жанчыну абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 364, арт. 368 і арт. 369.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(37)